Нацбанк дэ-факта прызнаў 30% дэвальвацыю беларускага рубля


Праз 2 дні пасля ўвядзення вядомых мер на валютным рынку і гучных запэўненняў Лукашэнкі пра тое, што ніякай дэвальвацыі не будзе, Нацбанк дэ-факта абвясціў аб 30% дэвальвацыі беларускага рубля на рынку наяўнай валюты, паведамляе afn.by.

На нарадзе з банкірамі, якая прайшла ў панядзелак, кіраўнік дзяржавы загадаў памяняць палітыку курсаўтварэння ў абменных пунктах. З 23 снежня курс куплі ў насельніцтва валюты павінен быць меншы за рэальны курс продажу ўсяго на 5%.

У сувязі з тым, што продаж наяўнай валюты фізічным асобам ажыццяўляецца з 30% камісіяй, то рэальны курс продажу складае ўмоўна ня 11150 рублёў за долар, а 14490 рублёў за долар.

Такім чынам, на табло ў абменным пункце з заўтрашняга дня курс куплі долара будзе вышэйшы, чым курс продажу. Бо ў абменніку курс паказваецца без уліку збору ў 30%.

У гэтым выпадку курс, па якім банк набудзе ў насельніцтва долар, згодна з новым патрабаванням Нацбанка, складзе 13 770 рублёў.

У Нацбанку такі ход растлумачылі спробай павялічыць прывабнасць продажу валюты насельніцтвам менавіта ў абменных пунктах і прыбраць перадумовы для фарміравання чорнага рынку.

Раней паведамлялася, што 30% збор з продажу банкі будуць аддаваць у бюджэт. Тады выходзіць, што банк будзе купляць па большай цане, чым прадаваць, але такое немагчыма.

На 23 снежня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША – 10930

Еўра – 13400

Раеійскі рубель – 193,50

Украінская грыўна – 690,93

ДР, паводле finance.tut.by, afn.by

Стужка навінаў