На вуліцы Стамбулу і Анкары выйшла войска

urgent

Прэмер-міністр Турцыі паведаміў пра спробу вайсковага перавароту.

02:33 Цывільныя ўлады заклікалі людзей выходзіць на вуліцы. Войска намагаецца вярнуць людзей у дамы. Выходзяць у асноўным прыхільнікі Эрдагана. Дзе знаходзіцца сам Рэджэп Эрдаган, невядома.

02:18 У Анкары збіты ваенны верталёт. Паведамляецца пра як мінімум пяцярых параненых. Каму належыць улада ў краіне, па-ранейшаму невядома.

 01:45 Стала вядома, што вайскоўцы абстралялі Генштаб, прэзідэнцкі палац, парламент, захапілі тэлецэнтр. У тэлецэнтры прагрымеў выбух.

Войска сцвярджае, што захапіла ўладу. Прэзідэнт Эрдаган па тэлефоне запэўніў нацыю, што пераможа і паклікаў выходзіць на вуліцу, але сам пакінуў Турцыю. На вуліцах шмат людзей.

Пра стральбу ў Анкары позна ўвечары паведаміла агенцтва Reuters. У паведамленні вялася мова пра пралёт вайсковых знішчальнікаў і верталётаў па-над турэцкаю сталіцаю. Паводле агенцтва, вайсковыя верталёты лётаюць таксама над Стамбулам. У турэцкіх аэрапортах стаяць танкі.

Вайскоўцы перакрылі некаторыя масты праз Басфор, якія падзяляюць турэцкі мегаполіс на еўрапейскую і азіяцкую часткі.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары