На платформе Talaka.by пачаўся збор сродкаў на электравазок для журналісткі Дарʼі Ліс


Пісьменніца, журналістка, стыпендыятка фонду Магдалены Радзівіл Дар’я Ліс жыве ў Залессі на Смаргоншчыне. Больш за 20 гадоў праз генетычную хваробу яна абмежаваная ў перасоўванні і кантактах з вонкавым светам.

Дар’я супрацоўнічае з «Радыё Рацыя» ды шэрагам іншых незалежных мэдыяў, вядзе блог, займае выразную грамадзянскую пазіцыю.

У 2008 годзе пабачыла свет ейная кніга вершаў і апавяданняў «Вясновы джаз». У 2013-м Дар’ю прынялі ў Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Сябры Дашы збіраюць грошы на нямецкі электравазок з вертыкалізатарам, які забяспечыць дзяўчыне зручнасць ды мабільнасць і дасць свабоду творчасці.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў