Мянчанка пра «часы Лукашэнкі»: Нашмат лепей, чым было раней


«Белсат» запытаў у менчукоў, што яны думаюць пра дасягненні Аляксандра Лукашэнкі за 21 год кіравання Беларуссю.

Як высветлілася, мала хто можа ўзгадаць часы да Лукашэнкі, і настальгіі людзі не маюць.

«Было цяжка. Выйсце з крызісу пасля перавароту – гэта было цяжка. Асабліва калі мянялі грошы – гэта быў жах. Зараз, дзякуй Богу, стабільна», – кажа мянчук, якога сустрэў карэспандэнт «Белсату».

«Зараз нашмат лепш, што тычацца дабрабыту. Мяне ўсё задавальняе! Нават стала нашмат лепш», – заўважыла мянчанка, да якой таксама звярнуўся з пытаннем наш тэлеканал.

Іншыя падзяліліся сваймі віншаваннямі з нагоды гадавіны.

Стужка навінаў