Модны пратэст: Карл Лягерфэльд вывеў на вуліцы Парыжу мадэлек-мітынгоўцаў


Ідэя правесці незвычайнае дэфіле нарадзілася ў дызайнера на фоне сусветных рэвалюцыйных рухаў.

«Правы жанчын – гэта больш як нармальна», «Рабіце моду, а не вайну», «Фемінізм не мазахізм» – з такімі плакатамі па вуліцах французскай сталіцы прайшлі мадэлі ва ўборах Карла Лягерфэльда.

Французскі дызайнер, вядомы сваёй апалітычнасьцю, прадстаўляў на Тыдні моды калекцыю сезона вясна-лета 2015 ад «Chanel», пасля чаго вывеў дзяўчын на акцыю. Дзеля гэтага прыйшлося перакрыць адну з вуліц Парыжу, паведамляе standard.co.uk.

Паводле Лагерфельда, мітынгам ён хацеў паказаць, што моднае адзенне камфортнае і ў паўсядзённых ўмовах.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў