Міліцыя не пусціла на фолк-фестываль «Камяніца» у саколцы з «Пагоняй»


[vc_single_image image=”368497″ img_size=”large”]

Міліцыянты прымусілі хлопца зняць саколку з «Пагоняй», а гандляроў правяралі на «забароненую» сімволіку.

5 верасня пад Менскам, на тэрыторыі Музею народнай архітэктуры і побыту прайшоў VI фолк-фестываль «Камяніца». Падчас імпрэзы адбылося некалькі інцыдэнтаў. Наведніка фестывалю Міхася на ўваходзе міліцыянты прымусілі зняць саколку з «Пагоняй» на ровары, пагражаючы наступствамі, калі хлопец апране яе зноў. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Акрамя таго, міліцыянты правяралі выбары рамеснікаў і гандляроў на прадмет «забароненай» прадукцыі – бел-чырвона-белых сцягоў ці «Пагоні».

Летась міліцыя таксама не дазваляла праходзіць у адзенні з выразнымі «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сцягам, але тады міліцыянты патрабавалі хаця б вывернуць вопратку навыварат.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў