Перастрэлка ў Харкаве
Ноччу невядомы учыніў страляніну побач з будынкам Гарадской рады Харкава.
Ён стрэліў у ахоўніка мэрыі і параніў яго, а таксама ў паліцыянта, які пазней памёр у больніцы.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнй паліцыі Украіны ў Харкаўскай вобласці.
«Узброены мужчына адкрыў агонь па паліцыянтах і параніў аднаго з праваахоўнікаў. Патрульныя ўжылі табельную зброю і абясшкодзілі зламысніка. Ад атрыманага ранення патрульны памёр у больніцы», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацпаліцыі.
Інфармацыя пра тое, што чутныя стрэлы, паступіла ў паліцыю а 00:37. Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца, пабачылі параненага ахоўніка, побач стаяў мужчына, які пачаў страляць па патрульных.
Суполка ў «Facebook» «Харьков. Live» са спасылкай на відавочцаў паведамляе, што перад тым, як зайсці у будынак мэрыі, нападнік зрабіў каля дзесяці стрэлаў у дзверы і параніў ахоўніка.
Адзначаецца, што пазней злачынца быў забіты на вуліцы.