Лукашэнка паляцеў у Таджыкістан

ВІДЭА

Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон

У Душанбэ кіраўнік Беларусі паўдзельнічае ў пасяджэнні Савету кіраўнікоў дзяржаваў – удзельніц СНД.

Перамовы пройдуць у вузкім і пашыраным фарматах. Прэзідэнты абмяркуюць развіццё далейшага ўзаемадзеяння ў розных сферах.

Прэс-служба Лукашэнкі падае, што ён правядзе перамовы пра супрацу з замежнымі лідарамі.

Лукашэнка ўжо быў у Таджыкістане на перамовах з Эмамалі Рахмонам у траўні сёлета. Тады ён паляцеў на сустрэчу з малодшым сынам Колям.

Двух лідараў аб’ядноўваюць асабістыя сувязі. Абодва знаходзяцца на пасадах прэзідэнтаў ад 1994-га. У Лукашэнкі і Рахмона шмат агульнага ў сістэме кіравання і памкненні ўзяць усё пад кантроль, у першую чаргу эканоміку.

Лукашэнка запэўніваў, што прасоўвае ў Таджыкістане інтарэсы беларускіх вытворцаў. Там адкрылі цэх па зборцы беларускіх трактароў, у перспектыве пастаўкі грузавікоў «БелАЗ». Апроч трактароў Беларусь пастаўляе ў Таджыкістан будаўнічую тэхніку, мэблю і энергаабсталяванне, прадукцыя неарганічнай хіміі. Таджыкістан экспартуе ў Беларусь бавоўну, воўну, сухафрукты і алюміній.

Паводле эканаміста Яраслава Раманчука, калі ў нашай краіне экспарт тавараў 30 мільярдаў долараў, а доля Таджыкістану менш за 0,1%, то па сутнасці супрацы няма.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары