Галоўнай падзеяй лідар беларусаў лічыць 70 угодкі перамогі ў Другой сусветнай вайне.
Пра святкаванне 70-годдзя вялікай перамогі як галоўную сёлетнюю падзею Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў размове з журналістамі:
«Гэта не толькі ўнутраная падзея. Гэта сусветнага характару падзея. Так, некаторыя не хочуць гэтага бачыць і чуць, некаторыя замоўчваюць, некаторыя фальсіфікуюць гісторыю. Але 70 гадоў перамогі ў Другой сусветнай вайне – галоўная падзея 2015 года».
Ані Нобэлеўская ўзнагарода для Святланы Алексіевіч, ані вызваленне палітвязняў, ані тое, што беларусы ў пяты раз абралі яго кіраўніком краіны, – нічога, паводле Лукашэнкі, нельга параўнаць са святкаваннем 9 траўня.