Кіраўнік Беларусі выступіў перад старымі новымі парламентарамі. Ніжэй падаем вытрымкі з ягонай прамовы.
«Кажуць, Лукашэнка правёў выбары так, каб спадабацца Захаду. Не толькі я, але і ўся ўлада ў Беларусі зрабіла ўсё, каб спадабацца не толькі Захаду і амерыканцам, але і каб не было сорамна за нас нашым сябрам у Расеі, Кітаі, Украіне, Польшчы, Прыбалтыцы, Азіі, Афрыцы… Так, мы хацелі спадабацца нашымі выбарамі ўсім у свеце. Хіба гэта не натуральнае жаданне? Тым больш, ад гэтага ў нейкай ступені залежыць эканоміка краіны, жыццё нашых людзей! Так, мы хацелі спадабацца, але рабілі гэта годна, не парушаючы Канстытуцыі», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка
«Я гатовы да любых рэформаў. Да самых жорсткіх. Больш жорсткіх, чым патрабуе МВФ. Пытанне ў іншым: ці гатовыя вы да іх? Я звяртаюся да вас, прадстаўнікоў народу: спытайце ў кожнага, ці гатовы ён да гэтых рэформаў?» – запытаўся Лукашэнка.
«Мы выйграем толькі ад таго, калі будзем праводзіць нармальную ўзважаную палітыку. Таму што мы знаходзімся ў эпіцэнтры тых падзеяў, якія сёння вакол нас разгортваюцца.
Навошта нам сёння браць стрэльбу і ісці ў лес, у балота, у партызаны? Нам гэта не трэба. Таму думаць такім чынам, што там (на Захадзе – заўв.) сябры, а Расея – вораг, – гэта па-дурному і недальнабачна», – упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
«Я абсалютна не супраць узрастання ролі партый, але не штучна і не на ніве антаганізму з уладамі», – заявіў кіраўнік краіны.
Ён адзначыў, што сёння прадстаўнікі апазіцыі ўжо ёсць у парламенце.
«Чаму ж не перамагла апазіцыя? Чаму так мала іх прадстаўнікоў у парламенце? (Шчыра скажу: я б хацеў, каб было больш – толькі таму, каб не папракалі ўжо нас у гэтым.) Адказ просты: ужо вельмі далёкая нашая апазіцыя ад інтарэсаў народа.
І той, хто апынуўся бліжэй да гэтых інтарэсах (хто сапраўды апазіцыянер, а не вораг таго, што робіцца ў краіне), той патрапіў у парламент. І потым, наш народ ужо казкамі пра шыкоўнае «заморскае» жыццё не падманеш».
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што перамога некалькіх дэпутатаў, якія сапраўды мысляць апазіцыйна, выклікала ў кіраўніцтва іх партыяў сапраўдны перапалох.
«Паўстае пытанне: а яны наагул хочуць узяць уладу ў свае рукі? І ці ведаюць яны, што рабіць, калі гэтая ўлада апынецца ў іх руках?» – запытаўся кіраўнік дзяржавы.
«Паверце, я іх ведаю. Яны не ведаюць, што рабіць. І ў гэтыя рукі я як кіраўнік дзяржавы ніякую ўладу аддаць не магу. Але я буду дзейнічаць далікатна, акуратна, згодна з нашай Канстытуцыі», – падкрэсліў Лукашэнка.
«Павінен прызнаць, што мы часта гаварылі пра шматвектарнасць, але ў рэальнасці ўсё ж ляцелі больш на адным крыле.
Аднак жыццё паказала, што ва ўмовах крызісу ў такой сітуацыі мы аказваемся занадта падвергнутымі рызыцы быць залежнымі ад палітычных настрояў у адпаведных дзяржавах. Нашая задача – дамагчыся рэальнага пазітыўнага балансу ў адносінах з усімі суседзямі, усімі вядучымі геапалітычнымі цэнтрамі сілы», – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
«У беларускай арміі ёсць самая сучасная зброя. Армія здольная даць адпор любому агрэсару. У сувязі з гэтым мы можам казаць аб поўнай мадэрнізацыі нашай арміі, мы яе практычна скончылі. Мы яе прыстасавалі да тых магчымых войнам, якія могуць быць развязаныя супраць нашай дзяржавы – ад барацьбы ў інфармацыйнай прасторы да гарачай вайны. Але вы павінныя разумець, што ўсё, што я кажу, – гэта каб не было вайны.
Мы не будзем бразгаць зброяй дзеля нейкай крутасці. Ёсць больш надзённая задача: зберагчы мір, даць людзям магчымасць спакойна жыць, працаваць, гадаваць дзяцей», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што Беларусь – міралюбівая краіна.
«Мы не хочам увязвацца ні ў якія міжнародныя канфлікты. Таму не будзем ваяваць у Сірыі: для нас гэта немагчыма, ды і не трэба. Але мы перажываем за сірыйскі народ, аказваем і будзем аказваць сірыйцам пасільную дапамогу.
Мы ва Украіну на танках не паедзем, мы на трактарах туды паедзем. Гэта нашыя браты, гэта славянскае адзінства, якое нікому не дазволена разбурыць» , – сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Мы разам з рускім народам, расейцамі, будзе абараняць агульную Айчыну тут, на не менш важным для Расеі заходнім напрамку», – падкрэсліў Лукашэнка.
Чытайце таксама >>> Класкоўскі: Дэпутаты чатыры гады ўхвалялі антынародныя рашэнні
НМ, belsat.eu, паводле БелТА