Сёлетні ліпень пабіў тэмпературныя рэкорды.
Паводле дадзеных «NASA», ён стаў самым спякотным месяцам за 136 гадоў, цягам якіх вядуцца метэаназіранні.
«NASA» адзначае, што сярэдняя тэмпература ў папярэднім месяцы была на 0,84 градусы Цэльсія вышэйшая за сярэднія за 1950-1980 гады ды на 0,18 градусы Цэльсія вышэй за папярэднія рэкордныя месяцы – ліпеня 2011 года і ліпеня 2015 года.
Гледзячы на тое, як «працягваецца шэраг спякотных месяцаў» у 2016 годзе, кліматолаг з Універсітэту Мельбурну Дэйвід Кэралі кажа, што «амаль няма сумневаў» наконт таго, што гэты год стане самым спякотным у гісторыі.
Большасць даследнікаў прычынай пацяплення на планеце называюць выкіды парніковых газаў. Пры гэтым адзінай думкі наконт змены клімату навукоўцы не дасягнулі, хаця сама змена зʼяўляецца для іх відавочнай.
НМ, belsat.eu