КПРФ хоча забараніць «антырасейскіх музыкантаў», якія прапануюць Крамлю спыніць вайну з Украінай


Дэпутат Дзярждумы Валер Рашкін і Сяргей Абухоў звярнуліся да кіраўнікоў самых рэйтынгавых расейскіх тэлеканалаў і радыёстанцыяў з просьбай не запрашаць у эфір музыкаў, якія падтрымліваюць і падзяляюць погляды ўкраінскай улады.

Прадстаўнікі КПРФ прапануюць стварыць адмысловы «чорны спіс», куды мае трапіць Андрэй Макарэвіч, «Noize MC». Увесь спіс не разгалошваецца, але па ўсёй верагоднасці, там можа апынуцца Іван Дорн, які сёлета выйшаў на сцэну фестывалю «Новая волна» у талстоўцы з украінскім гербам, або спявачка Земфіра, якая сёлета падтрымала ўкраінцаў  на адным са сваіх канцэртаў.

Між іншым ініцыятыву камуніста Рашкіна і Абухова іншыя дэпутаты Дзярждумы Расеі не падтрымалі. Нагадаем, што Украіна стварыла свой «чорны спіс» культурных дзеячаў з Расеі, куды трапілі 14 выканаўцаў.

Прапануем вашай увазе музыку тых, хто ўжо і без чорных спісаў трапіў у статус творчых дысідэнтаў.

«Noize MC»

Андрэй Макарэвіч

Іван Дорн

Юрый Шаўчук

Барыс Грэбеншчыкоў

[vc_single_image image=”10″ img_size=”large”]

Земфіра  

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў