Малодшы сын кіраўніка Беларусі Мікалай Лукашэнка бярэ ўдзел у гарадскім этапе спаборніцтваў «Залатая шайба». Ён выступае ў складзе моладзевай каманды Цэнтральнага раёну Менску.
Пра гэта паведамляе тэлеканал СТВ.
15 лютага ў Менску стартаваў гарадскі этап спаборніцтваў «Залатая шайба». Галоўная ўмова знакамітага юнацкага турніру – удзел толькі аматарскіх моладзевых каманд.
«Адкрылі серыю фінальных матчаў зборныя Цэнтральнага і Савецкага раёнаў. У складзе першай гуляў Мікалай Лукашэнка – на яго рахунку адразу некалькі шайбаў», – гаворыцца ў тэлесюжэце.
Мікалай Лукашэнка выходзіць на лёд у чорным шлеме ды пад нумарам 1.
МЯ, belsat.eu