Колькасць ахвяр з затанулага ўкраінскага катара ўзрасла да 14 чалавек


Міліцыя Адэскай вобласці паведамляе пра 14 загінулых на катары «Івалга». Раней было вядома пра гібель 12 чалавек. Яшчэ дваіх шукалі.

«У выніку трагедыі загінулі 14 пасажыраў, яшчэ 20 шпіталізаваны ў медычную ўстанову, некалькі чалавек ад медычнай дапамогі адмовіліся», – цытуе Бі-Бі-Сі паведамленне Галоўнага ўпраўлення МУС Украіны ў Адэскай вобласці.

Цела аднаго з загінулых знайшлі на беразе, цела другога – у вадзе паблізу месца, дзе затануў катар, падае агенцтва «Уніан».

Там таксама паведамляюць пра ўзбуджэнне крымінальнай справы па факце «парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі чыгуначнага, воднага або паветранага транспарту) Крымінальнага кодэкса Украіны», якая прадугледжвае ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

У Дзяржаўнай службе па надзвычайных сітуацыях таксама паведамляюць пра 14 загінулых.

У суботу 17 кастрычніка ў Чорным моры каля Белгарад-Днястроўскага Адэскай вобласці перавярнулася экскурсійная судзіна «Івалга», на борце якой было 36 чалавек.

Губернатар Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі заявіў, што катар працаваў нелегальна і парушыў нормы эксплуатацыі. На катары, да прыкладу, не было выратавальных камізэлек.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў