Кітай можа даць грошы на мадэрнізацыю беларускіх НПЗ


Кіраўніцтва КНР разглядае магчымасць выдзялення Беларусі крэдыту ў $ 1 млрд, каб завяршыць мадэрнізацыю нафтаперапрацоўчых заводаў.

Пра гэта 16 траўня падчас сустрэчы з кіраўніком Беларусі ў Пекіне паведаміў кіраўнік КНР Сі Цзінь Пін, піша belta.by.

Кітай мае магчымасць аказаць Беларусі садзейнічанне ў дадзеным пытанні, заявіў Сі Цзінь Пін.

Праекты па мадэрнізацыі беларускіх НПЗ складаныя, а ўладальнікамі тэхналогіяў мадэрнізацыі валодаюць – у асноўным еўрапейскія і амерыканскія кампаніі, таму ад наяўнасці крэдытаў залежыць паспяховасць і эфектыўнасць рэалізацыі праектаў, паведамляе дзяржаўнае агенцтва.

16 траўня завяршыўся працоўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, дзе праходзіў саміт «Адзін пояс – адзін шлях».

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары