Кітаец абстраляў консульства КНР у Лос-Анджэлесе


У аўторак раніцай грамадзянін Кітая абстраляў будынак консульства КНР у Лос-Анджэлесе, заявілі ў мясцовай паліцыі.

Як паведамляе ABC, ніхто падчас страляніны не пацярпеў. Потым мужчына застрэліўся ў аўтамабілі недалёка ад консульства.

Імя стралка і ягоныя матывы застаюцца невядомымі.

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў