Каля 200 чалавек закідалі яйкамі пасольства Украіны ў Маскве


[/vc_column_text][vc_column_text]Невядомыя ў ноч на суботу, 11 чэрвеня, закідалі яйкамі пасольства Украіны ў Маскве. Затрыманых няма.

Каля 200 чалавек сабраліся ў ноч на суботу каля амбасады Украіны ў Маскве. Яны выкрыквалі антыўкраінскія лозунгі, закідвалі амбасаду Украіны яйкамі і фаерамі. Акцыя доўжылася крыху больш за 20 хвілін. Затрыманых сярод удзельнікаў акцыі няма, паведамляе расейскае агенцтва ТАСС.

«Усё прайшло хутка, за некалькі хвілін. Ахова будынку захоўвала спакой. У паліцыю зваротаў у сувязі з тым, што адбылося, не паступала. АМАП і падраздзяленні Расейскай гвардыі на месца таксама не выязджалі», – адзначыла крыніца ў праваахоўных органах агенцтву РИА «Новости».

Расейскія медыі звязваюць гэтыя падзеі з тым, што ў пятніцу, 10 чэрвеня, украінскія актывісты пікетавалі будынак генеральнага консульства Расеі ў Адэсе з мэтай сарваць святкаванне Дня Расеі. Каля будынку былі ўсталяваныя дзве шыбеніцы. Пікетоўцы таксама мелі намер закідваць будынак консульства гноем, але праваахоўнікі гэтаму перашкодзілі.

МЯ, паводле tass.ru, ria.ru. Фота gazeta.ru

Стужка навінаў