Індус прадаў сына, каб выпіць


Спадар Mukhi разам з жонкай і іхнай сямігадовай дачкой. У пары ёсць яшчэ і дзесяцігадовы сын. Крыніца – The Sun

Грошай хапіла таксама на мабільнік і ўпрыгожанне для дачкі.

Жыхар індыйскага штата Арыса на ўзбярэжжы Бенгальскага заліва прадаў свайго 11-месячнага дзіцяці незнаёмцу, а на атрыманыя грошы набыў алкаголь.

The Sun падае, што спадар Mukhi, які працуе прыбіральшчыкам, атрымаў за сына каля Br 650 у эквіваленце. На атрыманыя грошы ён таксама набыў мабільны тэлефон (каля Br 55) і бранзалетку для сямігадовай дачкі (каля Br 40).

Паводле паліцыі, у здзелку аказаліся замешаныя таксама брат прадаўца і працаўнік органаў дзіцячае апекі.

Пакупнікамі сталі 60-гадовыя муж і жонка, якія пяць гадоў таму перажылі смерць 24-гадовага сына, і хочуць заняцца выхаваннем дзіцяці, каб даць рады дэпрэсіі.

Выданне паведамляе, што ў «прадаўца» ёсць яшчэ і дзесяцігадовы сын. Пра прававы статус дзіця, якое было прададзена, і нядбайнага бацькі нічога не вядома.

ДД

Глядзі таксама
Каментары