Сёння ў чэмпіянаце Беларусі па футболе згулялі тры матчы.
У двух зафіксаваныя нічыі: сустрэча мікашэвіцкага «Граніту» ды мазырскай «Славіі» скончылася з лікам 0:0, а выніковы лік «цукровага» дэрбі паміж «Слуцкам» ды «Гарадзеяй» – 1:1.
У трэцім матчы наваполацкі «Нафтан» з лікам 1:3 саступіў жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗу».
Першае месца ў турнірнай табліца чэмпіянату з 44 ачкамі займае барысаўскі «БАТЭ». Далей ідуць салігорскі «Шахцёр» (31) ды «Іслач» (30).
У канцы табліцы, на пятнаццатым і шаснаццатым месцах адпаведна, гарадзенскі «Нёман» (15 ачкоў) ды «Нафтан» (14).
НМ, belsat.eu