На Туманным Альбіёне прайшоў травеньскі парад у гонар старадаўняга фальклорнага персанажу.
Святкаванні адбываюцца на поўдні краіны, у горадзе Гэстынгз. Сотні мясцовых жыхароў апранаюць каляровыя касцюмы, каб адзначыць прыход вясны. Пасля робіцца сімвалічнае ахвярапрынашэнне – Зялёнага Джэка караюць смерцю, каб «вызваліць дух лета».
Гэты персанаж, які спалучае ў сабе прыкметы чалавечага і расліннага светаў, моцна ўкараніўся ў народнай свядомасці, ягоны вобраз часта выкарыстоўваюць у архітэктуры, у тым ліку ў царкоўнай.
НМ, belsat.eu