Фанаты магілёўскага «Дняпро» пабіліся з міліцыяй


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=xsOzM0py7GM”][/vc_column][/vc_row]Канфлікт паміж міліцыянтамі і магілёўскімі фанатамі адбыўся праз піратэхніку на фанацкім сектары.

Сайт Belultras.by падае словы відавочцы падзеяў, які сцвярджае, што магілёўцы выкарысталі піратэхніку яшчэ ў першым тайме, на што праваахоўнікі ніяк не адрэагавалі. Пасля другой спробы міліцыянты пачалі выводзіць некаторых фанатаў з сектару.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”19725″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]

«Спрабавалі выводзіць маладзейшых хлопцаў, на што ўвесь сектар адрэагаваў крыкам: «Адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго!» і старэйшыя хлопцы пачалі бараніць сваіх малодшых калегаў. Акурат у гэты час праз усё поле пабеглі хлопцы са шчытамі і ў латах ды атачылі сектар. Праз некаторы час сітуацыя супакоілася. Было бачна, што магілёўскія фанаты «прыязна» пагаварылі з міліцыяй і наадварот», – піша відавочца.

Нікога з фанатаў не затрымалі. Усіх, хто прыехаў на электрычцы, правялі да вакзалу.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”19721″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]НМ, belsat.eu

Стужка навінаў