Менгарвыканкам апублікаваў адрасы, куды падвезлі цыстэрны з чыстаю вадою.
Паводле Telegram-каналу «Минск. Официально» на 9:30 у Менск падвезлі пітную ваду па наступных адрасах:
- вул. Ясеніна, 131
- вул. Якубоўскага, 53
- вул. Грыбаедава, 1
- вул. Бельскага, 60
- вул. Лынькова, 57
- вул. Няміга, 42
- вул. Берута, 14
- пр-т. Любімава, 21
- вул. Налібоцкая, 40
- вул. Адзінцова, 89
- пр-т. Пушкіна, 64
- пр-т. Газеты Звязда, 16 (Маскоўскі рынак)
- вул. Ясеніна 76/1
- Кунцаўшчына, 8
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Таксама на тэрыторыі водазабору №2 «Пятроўшчына» на вул. Гурскага, 52 арганізаваная кругласутачная раздача вады.
- У Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах Менску ад серады 24 чэрвеня праблемы з пітною вадою. Яна мае рэзкі пах, яе нельга ўжываць ані для піцця, ані для побытавых мэтаў. Некаторыя менчукі нават атрымалі апёкі, калі памылі ёй рукі.
- Менгарвыканкам тлумачыць праблемы рамонтнымі працамі на адным з вадаводаў.
КТ belsat.eu