29-гадовы жыхар Кракава і 40-гадовы жыхар Замброва загінулі на трасе S8 непадалёк ад вёскі Старэ Кшэво (пол. Stare Krzewo), што на Беласточчыне.
У 40-гадовага жыхара Замброва засталася жонка і трое дзяцей (малодшы сын цяпер знаходзіцца ў шпіталі). На ягонае лячэнне сям’я ахвяры ДТЗ мусіць назбіраць каля $ 20 000.
Паводле выдання dziennikpolski24.pl, кіроўца фуры (грамадзянін Беларусі) урэзаўся ў бус і легкавы аўтамабіль, якія стаялі на ўзбочыне экспрэс-дарогі.
Кіроўцы выйшлі з транспартных сродкаў незадоўга да ДТЗ і ўчынілі бойку, піша польскае выданне, спасылаючыся на свае крыніцы і сведкаў здарэння.
Абодва кіроўцы загінулі на месцы.
Паводле польскіх праваахоўнікаў, у кіроўцы фуры не было шанцаў пазбегнуць сутыкнення. Пракуратура высунула беларусу абвінавачанне ў здзяйсненні ДТЗ са смяротным вынікам. Апроч таго, прэс-сакратар Акружной Пракуратуры гораду Ломжа адзначыў, што ахвяры «значна спрычыніліся да ДТЗ».
Таксама польская пракуратура вырашыла выпусціць грамадзяніна Беларусі пад залог і адмовілася ад часовага арышту.
ЮВ, belsat.eu