«Думаў, у Brioni шылі», – Лукашэнку спадабаўся касцюм Русага


Аляксандр Лукашэнка спадабаўся касцюм намесніка прэмʼер-міністра Міхаіла Русага – ён выказаў здагадку, што яго пашылі ў Італіі.

Падчас наведвання Аляксандрам Лукашэнкам Берасцейскай вобласці гаворка зайшла аб вырошчванні ў Беларусі лёну. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што некаторыя прапаноўвалі не вырабляць лён, а ён з гэтым не згаджаўся.

У гэты час ён звярнуў увагу на касцюм Міхаіла Русага.

«Вось у яго, напэўна, тут лёну дададзена няшмат. Гэта наш касцюм?» – пацікавіўся Лукашэнка.

Віцэ-прэмʼер адказаў, што ягоны касцюм – айчыннай вытворчасці.

«Выдатны касцюм. Я думаў, імпартны пашыў. Думаў, у Brioni шылі, у Італіі. Малайцы, добры касцюм», – падкрэсліў Лукашэнка, піша БелТА.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў