«Цені» забілі данецкага лекара, які нібыта кастраваў палонных украінскіх жаўнераў


Уролага з мясцовай лякарні прывязалі да слупа з таблічкай «вораг Радзімы і здраднік» і «скруцілі яму шыю».

Група ўкраінскіх партызанаў «Цені», што ваюе ў ДНР і ЛНР, выйшла на «вольнае паляванне», напісаў у сваім Facebook‘у камандыр партызанскага атраду Аляксандр Гладкі.

«У ноч з 17-га на 18-га быў ліквідаваны асабліва небяспечны злачынца і паліцай Фралоў Раман Аляксеевіч.
…Уролаг раённай паліклінікі г. Данецку (Кіраўскі раён) займаўся кастрацыяй нашых палонных байцоў. Паліцая прывязалі да слупа ганьбы з таблічкай «вораг Радзімы і здраднік» і скруцілі яму шыю. Слуп ганьбы па вул. Куйбышава на прыпынку каля аўтастаянкі», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле кіраўніка партызанскага атраду, ім удалося атрымаць спіс «калегаў доктара-садыста». «Адзінае, што можа апраўдаць тых, хто ў спісе, – асабістыя могілкі «пралекаваных» (т.б. забітых – заўв. belsat.eu) сепаратыстаў, паліцаяў і расейскіх акупантаў», – піша Гладкі.

Украінскія медыі паведамляюць, што партызанамі атраду «Цені» забітыя прыблізна 600 прарасейскіх баевікоў.

Сёлета ўкраінскія медыі абляцела навіна ад валанцёркі Алены Суетавай. Дзяўчына паведаміла, што частка ўкраінскіх вайскоўцаў, якіх 3 месяцы таму вызвалілі з палону «апалчэнцаў», былі кастраваныя. Адзін з іх скончыў жыццё самагубствам. Міністэрства абароны Украіны цалкам зняпраўдзіла інфармацыю пра суіцыд і пра тое, што сярод байцоў былі кастраваныя.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары