Як выглядае тэрарыст з Нарвегіі зараз.
Андэрс Брэйвік упершыню з 2012 года, калі яго асудзілі, зʼявіўся на публіцы. За гэты час у турме яго наведала толькі маці: ёй дазволілі сустрэцца з сынам незадоўга да таго, як жанчына памерла ад раку ў 2013 годзе.
На думку 37-гадовага Брэйвіка, ягоная ізаляцыя ў турме ў Шыене парушае забарону на «бесчалавечнае і прыніжальна годнасць абыходжанне», прадугледжаны Еўрапейскай Канвенцыяй па правах чалавека.
У карыстанні Андэрса Брэйвіка ў турме тры пакоі з тэлевізарам і кампутарам, але без доступу да інтэрнэту. Яго выпускаюць у двор, даючы магчымасць выконваць фізічныя практыкаванні. Брэйвік мае кантакт толькі з ахоўнікамі і медычным персаналам, у той час як ягоны адвакат можа размаўляць з ім толькі праз шкло.
Нарвежскія ўлады кажуць, што такія ўмовы зʼяўляюцца цалкам законнымі.
Пазоў Брэйвіка разглядаецца ў спартовай зале турмы Шыену, што на поўдні Нарвегіі.
У 2011-м годзе Андэрс Брэйвік забіў 77 чалавек.
НМ, belsat.eu