Прыблізна 5 тысяч актывістаў у Кіеве з дзяржаўнымі сцягамі і транспарантамі выправіліся ад Еўрапейскай плошчы па вуліцы Грушэўскага да Вярхоўнай Рады.
Мітынгоўцы патрабуюць адстаўкі прэмʼер-міністра Арсенія Яцэнюка. Актывістаў суправаджаюць паліцыянты ды байцы Нацыянальнай гвардыі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”112956″ img_size=”large”][vc_column_text]У пачатку калоны едзе аўтамабіль з гукаўзмацняльнай тэхнікай, з якой гучаць украінскія народныя песні.
На вячэрнім пасяджэнні Вярхоўная Рада мае выслухаць справаздачу ўкраінскага ўраду за праведзеную працу ў 2015 годзе.[/vc_column_text][vc_single_image image=”112948″ img_size=”large”][vc_column_text]Раніцай ля будынку ўкраінскага парламенту адбылася акцыя з патрабаваннем адстаўкі Кабінету міністраў.
Сёння прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка выказаўся пра змену ўкраінскага ўраду.
МЯ, паводле unian.ua