Журналісты «Белсату» спыталі ў жыхароў Менску, ці бачаць яны плён ад перамоваў на найвышэйшым узроўні паміж Менскам і Масквою.
Толькі ў сакавіку кіраўнікі Беларусі і Расеі сустракаліся два разы. У Астане 20 сакавіка разам з кіраўніком Казахстану палітыкі абмяркоўвалі эканамічныя пытанні. У Маскве 3 сакавіка ў межах пасяджэння Найвышэйшага савету Саюзнай дзяржавы Пуцін і Лукашэнка абмяркоўвалі перспектывы двухбаковай супрацы.
МЛ, belsat.eu