Берасцейскую крэпасць захапіў «расейскі свет». Фотафакт


Дзясяткі машын з расейскімі нумарамі прыехалі ў Берасцейскую крэпасць. Тут жа беларускія прадпрымальнікі разгарнулі гандаль, самы папулярны тавар – георгіеўскія стужкі.

Чорна-жоўтыя стужкі ляжаць у адным кошыку з новымі афіцыйнымі чырвона-зялёнымі стужкамі з кветкамі яблыні і каштуюць Br 3 тысячы. А вось чырвона-зялёная стужка каштуе Br 10 тысяч. Паводле гандляра, такая розніца ў кошце – менавіта праз кветку. «Георгіеўскія стужкі разыходзяцца, як гарачыя піражкі, тут вельмі шмат расейцаў, мы адмыслова для іх гэтыя стужкі падрыхтавалі, але беларусы бяруць і чырвона-зялёныя стужкі. Некаторыя купляюць і тое, і тое», – гаворыць гандляр.

Машын з расейскімі нумарамі на пад’ездах да Берасцейскай крэпасці вельмі шмат – іх можна лічыць дзясяткамі, некаторыя з іх паркуюцца проста на ходніках. ДАІ ніяк не рэагуе.

СА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары