Беларускія весляры паспяхова прайшлі ў наступныя раўнды алімпійскіх спаборніцтваў


Двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн ды Станіслаў Шчэрбачэня прабіліся ў чвэрцьфіналы адзіночных спаборніцтваў па акадэмічным веславанні, а Юлія Бічык і Таццяна Кухта ў паўфінал жаночых двоек.

У шостым папярэднім заездзе Кацярына Карстэн паказала другі вынік (8 хвілін 21,21 сек), саступіўшы Эме Твіг з Новай Зеландыі, якая лідаравала ад пачатку дыстанцыі. Перад апошняй чвэрцю дыстанцыі Карстэн была апошняй, аднак рэзка павялічыла абароты і абышла амаль усіх суперніц. Станіслаў Шчэрбачэня ў чацвёртым заездзе паказаў вынік 7.11,49 і таксама заняў другое месца.

Вясляркі Юлія Бічык і Таццяна Кухта паказалі трэці вынік (7 хвілінаў 27,22 секунды) і трапілі ў паўфінал.

Наступныя заезды пройдуць 9 жніўня.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў