А 21:45 на «Стад дэ Франс» пачнецца гульня паміж Беларуссю і Францыяй.
Для нашай каманды, якая займае пятае месца ў групе «A» адбору да ЧС-2018, гасцявая сустрэча нічога не вырашае. Што праўда, па выніках сённяшніх гульняў Беларусь увогуле можа апусціцца на апошні (шосты) радок групы.
«Зборная Францыі – адна з лепшы ў сусветным футболе. Матывацыя ў нашай каманды даволі высокая. Зразумела, што шанцаў прайсці далей у нас няма, але мы гуляем за прэстыж краіны, за сваё добрае імя», – заявіў на ўчорашняй прэс-канферэнцыі галоўны трэнер беларускай каманды Ігар Крывушэнка.
У сваю чаргу Францыя імкнецца захаваць за сабой першы радок у групе, які дае наўпроставую пуцёўку на чэмпіянат свету.
«Вядома, я хацеў бы, каб гэтая заўтрашняя гульня нічога не вырашала, але добра, што вызначальным стане менавіта гэты матч. Гульцы зробяць усё, каб здабыць пуцёўку на чэмпіянат свету», – заявіў учора галоўны трэнер французаў Дзідзье Дэшам.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu