Дакумент аб скасаванні візаў паміж дзвюма краінамі падпісалі 19 верасня міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей і міністр абсорбцыі, які займаецца справамі іміграцыі, Софа Ландвер.
Уладзімір Макей назваў падпісанае пагадненне гістарычным дакументам і падкрэсліў, што была праведзена «актыўная праца многімі дзяржаўнымі органамі дзвюх краінаў».
Беларускі міністр зазначыў, што, згодна з дакументам, грамадзяне Беларусі і Ізраілю атрымаюць магчымасць знаходзіцца на тэрыторыі дзвюх краін да 90 дзён цянам паўгода без візы. Паводле словаў Макея, адмена візаў паслужыць стымулам для развіцця кантакту паміж бізнесоўцамі, дзеячамі культуры і простымі грамадзянамі. «Сур’ёзны выбух актыўнасці можна будзе назіраць і ў сферы турызму, – сказаў ён. – У нас прамыя авіязносіны, так што не будзе праблемай нават на выхадныя наведаць тыя мясціны, якія падабаюцца грамадзянам Ізраілю ці Беларусі».
Паводле словаў Макея, сённяшняе пагадненне – гэта «вялікі камень у салідны фундамент супрацы» паміж дзвюма краінамі.
Пагадненне набудзе моц праз 90 дзён.
МЯ, паводле БелаПАН