Азербайджан прыняў рашэнне ў аднабаковым парадку прыпыніць ваенныя дзеянні ў раёне карабахскага канфлікту, гаворыцца ў заяве Мінабароны Азербайджану.
«Дадзенае рашэнне прынята з улікам зваротаў міжнародных структур і міралюбнай палітыкі. Узброеныя сілы Азербайджану прыпынілі контрнаступленне і захады ў адказ супраць ворага ды прыступілі да ўмацавання абароны вызваленых тэрыторыяў», – адзначаецца ў паведамленні.
«У выпадку, калі ўзброеныя сілы Арменіі не пакінуць сваіх правакацыйных дзеянняў і працягнуць абстрэлы жылых пунктаў і баявых пазіцый, Узброеныя сілы Азербайджану працягнуць наступальныя аперацыі з выкарыстаннем усіх наяўных на ўзбраенні сродкаў», – гаворыцца ў заяве.
У ноч на 2 красавіка на мяжы Азербайджану і непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі, якая падтрымліваецца Арменіяй, аднавіліся баявыя дзеянні. Да канца дня ў выніку баёў загінулі як мінімум 12 азербайджанскіх вайскоўцаў і 18 армянскіх, а таксама мірныя жыхары.
МЯ, паводле interfax.ru