Сёння ўночы на эканаміста і аўтара праграмы «Эканоміка на пальцах» напалі невядомыя.
Сяргей Чалы разам з двума сябрамі выходзіў з бара апоўначы. Праз некалькі хвілін да іх падбеглі пяць чалавек і пачалі збіваць.
Чалы лічыць, што напад быў спланаваны.
«Таварышаў амаль не закранула, білі мяне. І толькі па галаве – на целе нават сінякоў няма, – кажа Сяргей Чалы. – Усё выглядала даволі дзіўна. Яны не тое што міма праходзілі, маўляў, «дай закурыць». І ў іх не было прэтэнзіяў да ўсёй кампаніі. Тады б аднолькава дасталася ўсім».
TUT.BY падае, што іхны супрацоўнік знаходзіцца цяпер ў шпіталі з чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам носа.
Сяргей Чалы напісаў на тых, хто нападаў заяву ў міліцыю.
– У міліцыі доўга не хацелі прымаць заяву і выклікаць хуткую, – дадаў Сяргей Чалы.
Ён мяркуе, што на аднаўленне яму спатрэбіцца не менш за месяц.
ДД