[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=g9AlCxqjp9w”][vc_column_text]У праграме «10 хвілінаў з прэмʼер-міністрам», якая транслюецца на ўкраінскіх тэлеканалах, кіраўнік ураду заявіў пра рашэнне скласці паўнамоцтвы. Партыя Парашэнкі ўжо знайшла яму замену.
«Я прыняў рашэнне скласці паўнамоцтвы прэмʼер-міністра Украіны», – заявіў ён, дадаўшы, што ў аўторак адпаведнае прадстаўленне будзе ўнесенае на разгляд Вярхоўнай Рады.
«Маё рашэнне прадыктаванае некалькімі прычынамі: палітычны крызіс у дзяржаве развязаны штучна, працэс змены ўраду ператварыўся ў бяздумны бег на месцы, аўтары крызісу сталі закладнікамі абставінаў, зрабілі закладнікамі ўсіх нас: урад, грамадства, дзяржаву», – сказаў Яцэнюк.
Яцэнюк кажа, што не трымаецца за пасаду.
«Кіраўніцтва ўрадам – гэта цяжар, гэта інструмент, а не прывілей. Нельга дапусціць аднаго – дэстабілізацыі выканаўчай улады падчас вайны. Такая перспектыва непазбежная, калі пасля адстаўкі неадкладна не абяруць новага ўраду Украіны», – адзначыў прэмʼер.
Яцэнюк таксама адзначыў, што ганарыцца вынікамі дзейнасці свайго ўраду.
Блок Пятра Парашэнкі заявіў, што падтрымае адстаўку Яцэнюка і вылучыць на пасаду Уладзіміра Гройсмана.
Яцэнюк стаў прэмʼер-міністрам паводле рашэння Вярхоўнай Рады 27 лютага 2014 года.
27 лістапада 2014 года Кабінет міністраў пад старшынёўствам Яцэнюка склаў паўнамоцтвы перад новаабранай на пазачарговых выбарах Вярхоўнай Радай VIII склікання. У той жа дзень Яцэнюк быў ізноў прызначаны кіраўніком ураду.
ДД[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]