Анамальная спякота адступіць!


Палёгка прыйдзе ў чацвер разам з дажджамі. Чакаецца, што тэмпература паветра знізіцца адразу на 10 градусаў.

Паводле «Рэспубліканскага цэнтру па гідраметэаралогіі», сёння і ў сераду прагноз надвор’я абяцае спякоту: тэмпература паветра ўдзень захаваецца ў межах +32-34 градусаў.

У чацвер вецер з поўдня зменіцца на паўночна-заходні і паўночны, ды прынясе ў Беларусь дажджы. Удзень 13 жніўня чакаецца воблачнасць і ападкі, тэмпература спадзе да +23 градусаў.

Аднак ужо ў пятніцу спякота вернецца, хоць ужо надвор’е будзе больш камфортным. Чакаецца, што тэмпература паветра будзе не вышэй за 28 градусаў.

Чытайце таксама >>> Як вытрываць спёку

Апошнімі днямі сярэдняя тэмпература за суткі трымаецца на ўзроўні +21-26 градусаў, што на 4-8 градусаў больш за кліматычную норму для нашай краіны.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў