Заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі «Farallon Capital» Том Стаер запусціў сайт, на якім збіраюцца подпісы за адстаўку кіраўніка ЗША Доналда Трампа.
Прыхільнік Дэмакратычнай партыі ды абаронца навакольнага асяроддзя таксама запісаў відэазварот, у якім абвінавачвае Трампа ў атрыманні грошай ад замежных дзяржаваў і ў тым, што ЗША апынуліся на мяжы ядравай вайны (гаворка ідзе пра КНДР).
Маёнтак Тома Стаера ацэньваецца ў $ 1,6 млрд.
ЮВ, belsat.eu