Актывісты БНФ правялі ў Менску пікет у гонар нацыянальнага сцягу


БНФ правёў яскравы пікет з бел-чырвона-белымі сцягамі ў цэнтры Менску. Акцыя ладзілася як мегапікет з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку Таццяны Караткевіч.

Удзел у акцыі прымалі каля 20 актывістаў, паведамляе карэспандэнт Belsat.eu. Міліцыянты назіралі за акцыяй, здымаючы ўсё на відэакамеру, але правядзенню пікета не перашкаджалі. Зрэдку хтосьці з кіроўцаў сігналіў, выражаючы такім чынам сваю салідарнасць.

Стужка навінаў