Прынамсі 20 чалавек загінулі і 35 параненыя ў выніку выбуху, зладжанага смяротнікам у сталіцы Іраку.
Выбух адбыўся каля кантрольна-прапускнога пункту каля раёну на паўночным захадзе Багдаду, дзе пераважна жывуць шыіты.
Сярод загінулых ёсць як вайскоўцы, гэтак і грамадзянскія.
Адказнасць за тэракт ужо ўзяла на сябе экстрэмісцкая арганізацыя «Ісламская дзяржава», чальцы якой зʼяўляюцца пераважна сунітамі, і называюць мусульман-шыітаў «ерэтыкамі».
Ва ўсім горадзе ўзмоцненыя захады бяспекі.
Ад папярэдняга нападу ў Багдадзе, адказнасць за які таксама ўзяла «Ісламская дзяржава», загінуў 3-га ліпеня 281 чалавек.
23-га ліпеня два смяротнікі падарвалі бомбы падчас пратэставай акцыі шыітаў-хазарэйцаў у сталіцы Афганістану – Кабуле. Не менш за 80 чалавек загінулі, больш за 200 чалавек атрымалі раненні.
МЯ, паводле bbc.com