Сяргей Балыкін: Гэта самы кепскі момант для адзінага курсу


Выхад на адзіны курс быў непазбежны, але ўлады Беларусі выбралі для гэтага самы доўгі, самы цяжкі, самы балючы шлях. Выхад на адзіны курс адбыўся ў самы неспрыяльны для краіны момант. Такі пункт гледжання выказаў кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.

«Толькі пачаўся ацяпляльны сезон, таму вельмі вялікую ролю адыгрываюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. А на асноўнай сесіі валюта набывалася якраз для аплаты энерганосьбітаў. Курс долара вырас, таму адпаведна падаражэюць энерганосьбіты, падаражэе газ, як вынік – падаражэюць ацяпленне, харчовыя прадукты, падаражэе практычна ўсё», – зазначыў Балыкін.

На ягоную думку, курс валюты – гэта індыкатар працэсаў, што адбываюцца ў эканоміцы дзяржавы. «Ён гэтак жа, як тэмпература чалавека, паказнік нейкіх працэсаў, што адбываюцца ў яго арганізме. Нельга прагназаваць, якая будзе тэмпература, але, аналізуючы тэмпературу, мы можам сказаць, якія працэсы адбываюцца ў арганізме. На жаль, улады Беларусі спрабуюць змагацца не з хваробаю, а з сімптомамі. Яны збіваюць гэтую тэмпературу, заганяючы хваробу ўнутр», – рэзюмаваў эксперт.

belsat.eu

Стужка навінаў