Станіслаў Багданкевіч: Альбо дэвальвацыя, альбо лібералізацыя


https://youtu.be/OGe64o5Gg8U
Экс-старшыня Нацыянальнага банку Беларусі лічыць, што калі дзяржава не пойдзе на лібералізацыю эканомікі дзеля павышэння яе эфектыўнасці, то дэвальвацыя непазбежная.

“Правесці ліберальныя эканамічныя рэформы – гэта той шлях, пра які мы кажам 15 гадоў, але нашыя ўлады яго не ўспрымаюць, – кажа Станіслаў Багданкевіч. – Другі шлях – гэта дэвальвацыя рубля і ў выніку пагаршэнне ўзроўню жыцця насельніцтва”.

Паводле эксперта, у сённяшняй сітуацыі пазбегнуць дэвальвацыі немагчыма – яе можна толькі адтэрмінаваць. Пры гэтым эксперт не бярэцца прагназаваць, калі дэвальвацыя адбудзецца. “На гэтае пытанне ніхто з сур’ёзных экспертаў-эканамістаў вам не адкажа. Калі праводзіць дэвальвацыю – залежыць ад уладаў, усе астатнія могуць толькі варажыць. Але беларуская эканоміка патрабуе гэтай дэвальвацыі, бо эканоміка незбалансаваная”, – падкрэсліў Станіслаў Багданкевіч.

Пры гэтым дзяржава можа на некаторы час адтэрмінаваць дэвальвацыю. “Як адтэрмінаваць? Пазычыць яшчэ. Прадаць дзяржаўную маёмасць, што ў нас назапашанае: заводы, прадпрыемствы, фабрыкі, – кажа Станіслаў Багданкевіч, – прадаць іх, атрымаць грошы і пражыць іх. Але гэта палітыка дачаснікаў, гэта палітыка шарлатанаў, якія добра ведаюць, што ў нас кепска з эканомікай, аднак заяўляць, што шарлатаны – хтосьці, але не яны”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары