Генеральная рэпетыцыя параду на Дзень Незалежнасці


https://youtu.be/SG1TbjBLsH8
Адбылася ў Менску ўначы на праспекце Машэрава.

Перад трыбунамі прайшлі каля 3000 вайскоўцаў і больш за 130 адзінак баявой тэхнікі.

Сярод удзельнікаў параду – выхаванцы Менскай сувораўскай вайсковай вучэльні, курсанты Вайсковай акадэміі, вайскова-тэхнічнага факультэту БНТУ, жаўнеры 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады, 85-й і 86-й брыгадаў сувязі, 38-й і 103-й асобных мабільных брыгадаў, транспартных войскаў, зводнай роты ганаровай варты, а таксама аркестр Узброеных сілаў Беларусі.

За рэпетыцыяй назіралі міністр абароны Юрый Жадобін, дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Леанід Мальцаў і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары