Міністэрства фінансаў больш не ўказвае дэталізацыі дзяржаўных пазык


Чыноўнікі Міністэрства фінансаў у чарговай справаздачы пра стан дзяржаўных пазык перасталі ўказваць інфармацыю пра тое, у каго пазычала краіна сродкі і каму вярталіся ранейшыя пазыкі. Ведамства агучыла толькі агульныя звесткі.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

На 1 снежня гэтага года дзяржаўныя пазыкі Беларусі склалі Br 58,3 мільярда і павялічыліся ў параўнанні з пачаткам 2021 года на Br 0,5 мільярда, ці на 0,9 %, паведамляе Міністэрства фінансаў.

Вонкавыя дзяржаўныя пазыкі на 1 снежня 2021 года склалі $ 18,2 мільярда. За першыя 11 месяцаў сёлета Міністэрства фінансаў пазычыла $ 1164,9 мільёна, за гэты ж час нашая краіна выплаціла $ 1515,6 мільёна. Раней ведамства паведамляла, каму выплачваліся грошы ды адкуль яны паступалі. Цяпер такую інфармацыю не агучваюць.

Выраслі ў Беларусі і ўнутраныя дзяржаўныя пазыкі, якія на 1 снежня склалі Br 11,9 мільярда. З пачатку года запазычанасць вырасла на 20 %.

Hавiны
Што будзе з Беларуссю ў 2022 годзе? Спыталі палітолага, эканаміста і псіхолага
2021.12.29 07:30

ВЛ belsat.eu

Стужка навінаў