У Ірпені да другой гадавіны вызвалення гораду ад расейскіх агрэсараў адкрылі помнік «Воля» з астаткаў снарадаў. Пра гэта паведамляе медыя «Суспільне».
У мануменце «Воля» сабралі амаль дзве тоны боепрыпасаў з Кіеўскай вобласці. Большасць з Ірпеня і Бучанскага раёну. Таксама ёсць рэшткі мін і ракет з Макарава і Барадзянкі.
«Гэта сімвалічнае ператварэнне зброі разбуральнай сілы ў манумент стойкасці і непадпарадкавання. Якім бы страшным ні быў гэты метал, яго заўсёды мала, каб нашу волю зламаць», – заявіў першы намеснік гарадскога галавы Ірпеня Андрэй Краўчук падчас адкрыцця манументу.
Ідэя стварэння ўзнікла з аднаго абломка снарада, які ініцыятар праекту знайшоў ля ложка свайго сына. Форма манумента асацыюецца з кубам ушчыльненага, пякельнага смецця. Добраахвотныя фармаванні тэрытарыяльнай абшчыны, ЗСУ і мясцовыя жыхары супрацьстаялі і «сціснулі» гэта смяротнае жалеза.
«Гэтай зброі, якая сыплецца на галовы нашых людзей, будзе ўсё роўна мала, каб зламаць нашу волю», – расказаў Міхаіл Агерук.
Ася Саковіч belsat.eu