«Зерне сумневу для ягонага электарату». Таццяна Ашуркевіч пра рызыкі для Лукашэнкі


Падчас паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка распавёў пра размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі. Паводле словаў палітыка, размяшчэння з’яўляецца «вяртаннем» зброі ў краіну, а кантраляваць яе будзе менавіта Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка падчас звароту да беларускага народу. Менск, Беларусь. 31 сакавіка 2023 года.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы размясціць на тэрыторыі Беларусі не толькі тактычную ядравую зброю, але і стратэгічныя ракеты з ядравымі боегалоўкамі.

«І павінен сказаць: трэба будзе, мы з Пуціным вырашым, прывязем сюды, калі гэта трэба, стратэгічную зброю. І яны гэта павінны разумець – мярзотнікі, там за мяжой, якія сёння спрабуюць падарваць знутры і звонку, мы ні перад чым не спынімся, абараняючы свае краіны, свае дзяржавы і свае народы», – заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым расейскую тактычную ядравую зброю Лукашэнка атрымае ў сваё распараджэнне, заявіў ён.

Абноўлена
Лукашэнка звярнуўся да народу. Галоўнае: ядравая зброя, новыя цэлі рэпрэсіяў, гандаль палітвязнямі
2023.03.31 11:50

Было відавочна, што Лукашэнка натхнёны, што ў краіне можа з’явіцца ядравая зброя, каментуе словы Лукашэнкі палітычная аглядальніца Таццяна Ашуркевіч. Паводле суразмоўцы belsat.eu, Лукашэнка даслаў сігнал Захаду, што калі ворагі, якія атачаюць Беларусь, пачнуць наступаць, то ён зможа ім адказаць.

«Ён рады, што мае сілу ў руках, што з’явіцца ўласнікам чагосьці, чым можа адказаць Захаду. Гэта таксама для яго нібыта магчымасць, што ён мае ўладу, хаця відавочна, што за ўсім стаіць Расея і ад Лукашэнкі нічога залежыць не будзе і цяпер не залежыць», – кажа Таццяна Ашуркевіч.

Ашуркевіч звяртае ўвагу, што натхнёнасць Лукашэнкі ў сувязі са зʼяўленнем ядравай зброі грамадзяне краіне ў большасці не падтрымліваюць.

«Для Лукашэнкі гэта рызыка, паколькі ён абяцаў грамадзянам краіны мірнае неба над галавой. Але ўступленне ў вайну, ядравая зброя ў Беларусі можа нават у электарата Лукашэнкі выклікаць пытанне, што абяцанне неспраўдзілася. Узнікне пытанне пра падтрыманне яго палітыкі. Вядома, гэта таксама дае зерне сумневу для ягонага электарату, што можа стаць памылковым рашэннем, гэта тое, што можа звесці яго ў палітычную магілу. І сваймі захадамі ён капае гэтую магілу», – кажа эксперт.

Прамова Лукашэнкі прасякнутая супярэчнасцямі

Агулам, на думку Таццяны Ашуркевіч, пасланне Лукашэнкі нічым каардынальна не адрозніваецца ад папярэдніх. Заўсёды былі шэраг супярэчнасцяў, заўсёды былі нейкія сігналы Захаду і Усходу, але ў выніку людзі і не зразумелі агулам пра што вялося. Кожны можа абіраць тое, што хоча пачуць у гэтым спляценні.

«Было зразумела, што ён вельмі хоча падкрэсліць, што не мае намеру сыходзіць, бо шмат казаў пра сваю будучыню, пра будучыню краіны. Але ўсё зводзілася да таго, што існуе толькі ён, які можа заябспечыць бяспеку чыноўнікам і сілавікам. А калі не ён, які нібыта не трымаецца за ўладу ўсе гэтыя 30 гадоў, але вымушана застаецца, то краіны і будучыні не будзе. Паколькі ён адзіны ва ўсёй Беларусі, хто здольны забяспечыць стабільны рэжым і нібыта ён гарант гэтай стабільнасці», – кажа суразмоўца «Белсату».

Але адначасова ягоныя словы маюць шэраг супярэчнасцяў, паколькі менавіта Лукашэнка нясе адказнасць за тое, што дзейныя беларускія ўлады прадставілі расейскім войскам тэрыторыю Беларусі для нападу на Украіну.

Hавiны
Латушка адказаў Лукашэнку: «Мы гатовыя правесці абмен мужчынскай часткі НАУ на ўсіх палітзняволеных»
2023.03.31 16:46

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў