За дзесяць месяцаў сёлета Беларусь страціла 49 тысяч працаўнікоў


Белстат апублікаваў звесткі пра лік занятых у эканоміцы ў кастрычніку: 4 мільёны 195 тысяч 600 асобаў. Гэта крыху больш, чымся было ў верасні, але агулам сёлета працаўнікоў паменела амаль на 50 тысяч.

Цэх мембраннага электролізу ААТ «Беларуськалій».
Фота: kali.by

Паводле звестак, апублікаваных на сайце Белстату, у кастрычніку ў эканоміцы Беларусі былі занятыя 4 мільёны 195 тысяч 600 асобаў. У верасні было меней: 4 мільёна 194 тысячы. Тады быў зафіксаваны гістарычны мінімум ліку занятых у эканоміцы.

Ад пачатку года, калі налічвалася 4 мільёны 245 тысяч працаўнікоў, Беларусь страціла 49 тысяч 400. За два гады, са студзеня 2020-га, занятых у эканоміцы паменела на 134 тысячы асобаў.

Hавiны
Сёлета Беларусь страціла больш за 13 тысяч праграмістаў
2022.11.01 12:33

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў