У менскім метро адбылося задымленне, рух цягнікоў быў спынены


Раніцай 30 сакавіка ў цягніку Менскага метрапалітэну, які рухаўся паміж станцыямі «Кастрычніцкая» і «Плошча Леніна», адбылося задымленне.

У Менскім метрапалітэне сцвярджаюць, што прычынай стаў заціск тармазных калодак у цягніку. Гэта адбылося 9:35. Рух па Маскоўскай лініі метро быў спынена.

МНС паведамляе, што на месца інцыдэнту выехалі ратавальнікі, была праведзена эвакуацыя людзей. Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў.

У 9:56 рух цягнікоў быў адноўлены, цяпер метро працуе ў штатным рэжыме, сцвярджае Telegram-канал Менскага метрапалітэну.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў