Міхаіл Мішусцін: Беларусь і Расея зрэалізавалі больш за 90 % інтэграцыйных мерапрыемстваў


Беларусь і Расея выканалі больш за 90 % інтэграцыйных мерапрыемстваў, узгодненых у рамках Саюзнай дзяржавы. Адпаведную заяву зрабіў прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін на пасяджэнні Савету міністраў Саюзнай дзяржавы, паведамляе ТАСС.

«Сёння мы на адказным этапе – набліжаецца да завяршэння праца над асноўнымі напрамкамі рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і 28 галіновымі саюзнымі праграмамі. Нам трэба будзе вызначыць і новыя арыенціры на перспектыву 2024–2026 гадоў», – падкрэсліў расейскі прэмʼер.

Hавiны
Беларусь і Расея падрыхтуюць новы пакет праграмаў у справе інтэграцыі
2022.10.25 14:45

З ягоных словаў, «выкананая большасць – каля 90 % – з больш як 990 узгодненых мерапрыемстваў».

«Закладзеная аснова для правядзення адзінай макраэканамічнай, прамысловай і аграрнай палітыкі, фармавання агульнага транспартнага рынку і правілаў канкурэнцыі, прававой прасторы для бізнесу і нашых грамадзянаў, забеспячэння роўных магчымасцяў для спажыўцоў», – пералічыў вынікі Мішусцін.

Агулам, паведаміў расейскі прэмʼер, падрыхтавана 200 нарматыўных актаў, з іх прынята ўжо каля 140.

Нагадаем, восенню 2021 года Масква і Менск узгаднілі 28 саюзных праграмаў, што планавалася завяршыць да канца 2023 года. Заяўлялася, што вынікам гэтых працэсаў мусіць стаць прынцып «дзве краіны – адна эканоміка».

Станам на люты 2023 года саюзныя праграмы былі зрэалізаваныя больш чым на 70 %, сцвярджалі тады бакі.

Аналітыка
Медыі распавялі пра план Крамля па паглынанню Беларусі. На што варта звярнуць увагу
2023.02.21 17:31

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў