Беларусы – другая паводле колькасці група замежнікаў у Польшчы, паведамляе Цэнтральны офіс польскага ўраду.
Пры гэтым з жніўня 2020 года назіраецца значны рост міграцыі, адзначае польскае ведамства ў справе замежнікаў.
Польшча прапанавла міжнародную ахову амаль тром тысячам беларусаў.
Мужчыны і жанчыны эмігруюць з Беларусі ў Польшчу ў аднолькавай прапорцыі. З крыху больш за 50 тысячаў грамадзянаў Беларусі з дзейным відам на жыхарства каля 55 % – гэта людзі ва ўзросце ад 20 да 39 гадоў. Дзеці і падлеткі да 20 гадоў складаюць 17 %, а людзі, старэйшыя за 40 гадоў, – каля 28 %.
З пачатку 2021 года колькасць грамадзянаў Беларусі, якія маюць дзейны від на жыхарства, вырасла прыкладна на 90 %.
Марыя Мурашка belsat.eu