Дачка беларускага пісьменніка Сафія Скобла атрымала 15 содняў арышту за бранзалет


Дачку беларускага пісьменніка і журналіста Міхася Скоблы арыштавалі на 15 содняў, паведамляюць праваабаронцы.

Сафія Скобла.
Фота: viasna96/Telegram

Суд над Сафіяй Скоблай прайшоў 28 красавіка. Паводле папярэдняй інфармацыі, міліцыянты склалі на яе пратакол за бел-чырвона-белы бранзалет на руцэ. Гэта расцанілі як «несанкцыянаванае пікетаванне» (арт. 24.23 КаАП).

Скоблу прызналі вінаватай і арыштавалі на 15 содняў.

26-гадовую дзяўчыну затрымалі ў Менску 26 красавіка і да суда змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

Аналітыка
Беларускія банкі ўводзяць абмежаванні на зняцце наяўных з замежных картак. Якія ліміты ўводзяць і навошта?
2022.04.29 08:30

АД belsat.eu

Стужка навінаў